Кабінет Святланы Ціханоўскай абвясціў аб падрыхтоўцы да рэалізацыі плана «П*рамога»
Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Кабінета, створанага ў жніўні.
Паведамляецца, што на першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку: дапрацаваны план «П*рамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;
да працы Кабінета далучаныя некалькі дзеючых прадстаўнікоў
сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;
дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі
ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Беларусі (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава
і Валерыя Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык
з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй;
абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Таксама былі абмеркаваны кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях, наладжванні афіцыйных адносін з Украінай і ўзмацненні міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд (міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі).