«Калі ў вас праблемы з ЗША, чаму павінна расплачвацца Украіна?»
«Для вас гэта будзе не вельмі прыемная падзея», — заўважыў мадэратар канферэнцыі, адкрываючы сесію кіраўніка МЗС РФ у Мюнхене на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы.
Cергей Лаўроў казаў пра тое, як два апошнія дзесяцігоддзі Расію нібыта ігнаравалі, яе інтарэсы ставілі на другі план, а прапановы не лічылі годнымі прыняцця, паведамляе gazeta.ru
Паводле яго слоў, гэта і сістэма ПРА, і падыход да змены ўлады ва Украіне, калі «пераварот назвалі перамогай дэмакратыі» . І зараз ад Захаду ідзе актыўны заклік
«на мілітарызацыю Украіны».
Лаўроў пацвердзіў, што Расія нацэлена на мірнае ўрэгуляванне сітуацыі «у рамках тэрытарыяльнай цэласнасці» суседняй дзяржавы.
Аднак наўрад ці меўся на ўвазе Крым. Хутчэй за ўсё, толькі Данбас.
На жаль, расійскі дыпламат зноў выбраў тактыкай пералік назапашаных «грахоў» Захаду, за якія, атрымлівалася, Расія і пакрыўдзілася на свет.
Ва ўсякім выпадку, падобным чынам успрыняла ўсё гэта зала, і менавіта такое пытанне прагучала ўслед: «Калі ў вас праблемы ў адносінах з ЗША, чаму (за гэта) павінна расплачвацца
Украіна?». Атрымліваецца, «вы іх караеце за грахі амерыканцаў», рэзюмавалі слухачы.
Лаўроў здагадку адпрэчыў, перавёўшы размову на выпадкі замоўчвання непрыемных кейсаў ў саміх заходніх краінах. Напрыклад, ён узгадаў пра «нарэзку» выбарчых акругаў у Венгрыі, у
выніку чаго без права голасу засталіся меншасці.
Але ўдзельнікі канферэнцыі не жадалі абмяркоўваць Венгрыю і вярталіся да Украіны.
«Расія будзе сярод тых, хто забяспечыць гэтыя дамоўленасці», — сказаў Лаўроў, маючы на ўвазе пагаднення паміж Кіевам і самаабвешчанымі рэспублікі.
«Але дамаўляцца трэба наўпрост», — падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ, відавочна маючы на ўвазе, што ні Брусэль, ні тым больш Вашынгтон тут не дапамогуць, а толькі
нашкодзяць.
Калі Лаўроў пачаў казаць — у кантэксце Крыму — аб праве нацый на самавызначэнне, зала пачала смяяцца. Напамін расійскага дыпламата пра тое,
што нават дзве Германіі аб'ядноўваліся без рэферэндуму, наогул выклікаў выкрыкі.
Меў рацыю вядучы, папярэджваючы Лаўрова аб непрыемных хвілінах зносін.