Генерал НАТА: Не варта выключаць ваеннага варыянту рашэння канфлікту ва Украіне
Галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе не выключае ваеннага варыянту рашэння канфлікту ва Украіне. У той жа час прапановы Пуціна ён назваў непрымальнымі.
Галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў заявіў, што Захад не павінен выключаць варыянт вырашэння канфлікту ва Украіне ваенным шляхам. Заяву Брыдлава, якую ён
зрабіў у суботу, 7 лютага, на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, цытуе агенцтва Reuters. Брыдлаў падкрэсліў, што ён мае на ўвазе пастаўкі зброі і ваеннай тэхнікі, а не камандзіроўку ў зону канфлікту
ваеннаслужачых Альянсу.
Прапанаваныя напярэдадні прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прапановы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу генерал НАТА назваў «абсалютна непрымальнымі», але не ўдакладніў
пра што ідзе гаворка.
Раней прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт назваў сустрэчу Ангелы Меркель і Франсуа Аланда з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася ў пятніцу, 6 лютага, «канструктыўнай» і
паведаміў, што неўзабаве пачнецца праца над «магчымым сумесным дакументам», у якім прапанаваны Меркель і Аландам план мірнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту будзе дапоўнены
прапановамі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
dw.de