«Канада мае намер і далей падтрымліваць Ціханоўскую»

Канада і міжнародная супольнасць «маюць намер і далей падтрымліваць Святлану Ціханоўскую, Каардынацыйную раду апазіцыі і народ Беларусі».

 Франсуа-Філіп Шампань. Фота з сайта myseldon.com

 Франсуа-Філіп Шампань. Фота з сайта myseldon.com


Пра гэта заявіў у пятніцу ў Вільні кіраўнік канадскай дыпламатыі, які сустракаўся з Ціханоўскай, паведамляе euronews.com.

«Першае, што мы сказалі, і ўжо даволі даўно, жнівеньскія прэзідэнцкія выбары былі ашуканскімі. Іх вынікі не выяўляюць свабодную волю народа. Другое: мы не прызнаем спадара Лукашэнку законным лідарам беларускага народа», — сказаў Франсуа-Філіп Шампань па выніках сустрэчы.

Сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі абвясціў Святлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Праваахоўныя органы Расіі не маюць да яе прэтэнзій, а абвяшчэнне яе ў міждзяржаўны вышук у РФ звязана з саюзніцкімі абавязацельствамі, удакладніў у сваю чаргу прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на сваёй старонцы ў "Твітары" выказаў надзею, што краіны-сябры Еўрасаюза праігнаруюць абвяшчэнне Ціханоўскай у міжнародны вышук. У панядзелак сустрэчу са Святланай Ціханоўскай мае намер правесці старшыня ніжняй палаты швейцарскага парламента Ізабель Мора.

Паводле euronews.com.