КДБ забіла замежніка ў Гродне. Гранаты, стрэлы і міліцыя ў Караніка (абнаўляецца)

Спакойная нядзеля ў Гродне сканчваецца гучна. Як паведамляюць СМІ, быў забіты замежны грамадзянін. Што вядома на гэтую гадзіну?
КДБ Беларусі

КДБ Беларусі

У Гродне супрацоўнікі КДБ забілі замежнага грамадзяніна — нібыта ён аказаў супраціў, паведамляе БелТА.

«У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група "А"», — прыводзіць БелТА словы КДБ.

Паводле гэтага факту следчым упраўленнем КДБ распачатая крымінальная справа.

Раней тэлеграм-каналы паведамлялі пра гукі стральбы.

«У Гродне на вуліцы Курчатава і Урублеўскага нейкі час таму былі выбухі ці стрэлы. Цяпер ля падʼезда дома міліцыянеры, якія загрузілі ў машыну чалавека», — так апісаў сітуацыю падпісчык «Маёй кр*іны Беларусі», які даслаў відэа некалькі гадзін таму.

Тэлеграм-канал @Grodno_grab пазней удакладніў, што па адрасе Курчатава, 5 з «выбухамі і стрэламі» адбываюцца затрыманні. Заўважаныя каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і бусік.

Цяпер БелТА паведаміла пра забойства замежнага грамадзяніна супрацоўнікамі КДБ. Паводле агенцтва, той аказаў супраціў.

Пазней стала вядома, што да службовага дома Уладзіміра Караніка ў Гродне на вуліцы Свярдлова прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. З гэтага можна меркаваць аб «мініраванні» дома чыноўніка.

Гэта раён Гродна, дзе размяшчаецца жытло для высокапастаўленых чыноўнікаў.

Каранік — старшыня так званага аблвыканкама і былы міністр аховы здароўя, пры якім разгортвалася смяротная пандэмія Covid-19 у Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: