Кіраўнік Беларусі хоча стварыць народнае апалчэнне. Навошта?
Паказаць, што не трэба сунуцца! Хіба гэта не прычына, каб даручыў стварыць у Беларусі народнае апалчэнне? Але каму трэба "паказваць"? Тут інтрыга не раскрытая.
Лукашэнка на нарадзе
ў Мінабароны, якая прайшла ў чацвер, запатрабаваў стварыць у Беларусі народнае
апалчэнне.
Пра ідэю стварэння народнага апалчэння сёння паведаміў кіраўнік Мінабароны РБ Віктар Хрэнін: "На ўчорашняй нарадзе галоўнакамандуючым пастаўлена задача, у тым ліку, стварыць у нас у краіне і народнае апалчэнне. Гэта пытанне, сапраўды мы бачым, вельмі патрэбнае. Самае галоўнае, што ў нас ёсць для гэтага і людзі, і ўзбраенні".
Віктар Хрэнін адзначыў, што народнае апалчэнне яшчэ трэба ўрэгуляваць заканадаўча, але затым "колькасць абаронцаў Радзімы павялічыцца ў разы".
"Важна, каб мы маглі мірна паказваць, што не трэба сунуцца, таму што адказ будзе адэкватны", — растлумачыў Хрэнін.
Ён не ўдакладніў, каму трэба "паказваць" гэту велізарную колькасць абаронцаў і ў якія тэрміны яе збіраюцца сабраць.