Лінас Лінкявічус: Мы назіраем умяшальніцтва Крамля ў сітуацыю Беларусі
З палітычнага тупіка Беларусь могуць вывесці толькі новыя, празрыстыя прэзідэнцкія выбары, лічыць міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«ЕС дастаецца ўнікальная, асаблівая важная роля ў падтрымцы гэтых зменаў — імкненне беларусаў дэмакратычным шляхам вызначыцца адносна сваёй будучыні. Мірная перадача ўлады і новыя дэмакратычныя выбары прадаставілі б беларусам такую магчымасць, а для ўладаў дэ-факта — гэта адзіны шанец выйсці з палітычнага і маральнага тупіка», — сказаў Лінкявічус пасля адбыўшайся ў чацвер у Берліне нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Еўрасаюза, якая была прысвечаная пераважна сітуацыі ў Беларусі.
Словы міністра прыведзены ў прэс-рэлізе МЗС Літвы.
Па словах Лінкявічуса, наўпроставую дапамогу Еўрасаюза павінны атрымаць у Беларусі грамадзянская супольнасць, незалежныя СМІ і, асабліва, ахвяры рэпрэсій.
«Напружаная сітуацыя ў Беларусі патрабуе неадкладнай увагі міжнароднай супольнасці — рэпрэсіі ў дачыненні грамадзян працягваюцца, улады адмаўляюцца ад кожнага пасярэдніцтва, мабілізуюць узброеныя сілы на мяжы Еўрасаюза, мы назіраем і ўмяшальніцтва Крамля, гібрыдныя дзеянні», — сказаў ён.