Лінкявічус пракаментаваў пагрозы Лукашэнкі: ён ідзе ва-банк
Пагрозы Аляксандра Лукашэнкі пра санкцыі супраць Літвы сведчаць, што беларускі кіраўнік імкнецца любой цаной захаваць сваю ўладу. На яго думку, Лукашэнка ідзе ва-банк, паведамляе «Еўрарадыё».
Так міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус пракаментаваў сённяшнія заявы беларускага кіраўніка, перадае BNS.
"Гэта працяг астатніх яго пагроз. Натуральна, што ён ідзе ва-банк, абараняецца ўсімі зразумелымі яму спосабамі", — цытуе словы міністра партал delfi.lt. "Нейкія яго ўчынкі неадэкватныя, але цяжка даваць нейкія ацэнкі — гэта яго натуральныя ахоўныя паводзіны для захавання сваёй пасады, не звяртаючы ўвагу ні на ўнутраную сітуацыю, ні на ціск міжнароднай супольнасці", — дадаў ён.
Нагадаем, падчас паездкі ў Оршу 28 жніўня беларускі кіраўнік прыгразіў адказаць краінам, якія ўводзяць санкцыі супраць Беларусі. У прыватнасці Літве і Польшчы ён прыгразіць закрыць паветраныя калідоры для самалётаў. Акрамя таго, ён заявіў, што беларускія грузапатокі перавядз з літоўскіх портаў у іншыя.
Каментуючы гэтыя словы, Лінкявічус парэкамендаваў беларускім уладам ацаніць эканамічнае становішча сваёй краіны і прымаць лагічныя рашэнні.
"Паглядзім, як гэта будзе выглядаць на практыцы, бо такія заявы былі не раз і не два. Я мяркую, што яны павінны пільнаваць і свае інтарэсы: у краіна цяпер вельмі цяжкая эканамічная сітуацыя. І яны павінны глядзець, якія шляхі і спосабы падтрымання эканомікі больш прымальныя", — заявіў літоўскі міністр.
Ён падкрэсліў, што эканамічнае супрацоўніцтва Літвы і Беларусі — узаемвыгаднае.
Пасля непрызнаных прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных дэманстрантаў Літва ўвяла персанальныя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі — пераважна сілавікоў. Акрамя таго, рыхтуецца "чорны спіс" Еўрасаюза супраць найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў. Гэтыя санкцыі і раззлавалі Лукашэнку.