Віленскія дэпутаты асуджаюць гвалт у Беларусі
Раней літоўскі Сойм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку нелегальным прэзідэнтам Беларусі.

Віленскія дэпутаты прынялі заяву, якая асуджае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Вільня выступае з рэзкім пратэстам супраць ужывання гвалту супраць дэманстрантаў і парушэння правоў чалавека. З Літвы перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі.
— У дакуменце напісана, што ўлады Вільні падтрымліваюць жыхароў Мінска, якія патрабуюць свабодных, празрыстых, сумленных і дэмакратычных выбараў. Адна з ініцыятарак заявы, польская дэпутатка Эвеліна Дабравольска нагадвае, што паміж Мінскам ды Вільняй існуе дамова аб партнёрстве і добрасуседстве.
«Супраца абавязкова павінна быць, але толькі тады, калі другі бок шануе такія каштоўнасці, як дэмакратыя і правы чалавека. Беларускія ўлады парушаюць беларускі асноўны закон, які дазваляе на свабоду думкі». За прыняцце заявы галасавалі ўсе прысутныя ў залі пасяджэнняў. Амаль два тыдні літоўскі Сойм прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку нелегальным прэзідэнтам Беларусі.
polskieradio.pl