Лукашэнка: Аланд аказаўся дабраком, а Меркель — такая чалавечная
«Шчыра вам скажу, я не чакаў, што Аланд — дабрак», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» Сяргею Брылёву.
Так Лукашэнка адказаў на пытанне, якімі яму здаліся Меркель і Алянд пасля доўгага перапынку ў зносінах з заходнімі лідарамі.
Лукашэнка назваў Алянда добрым, камунікабельным і вельмі асцярожным чалавекам.
«Што тычыцца Ангелы Меркель, у яе чалавечнасць ідзе наперадзе ўсіх іншых якасцяў. Хоць у яе гэтых якасцяў дастаткова. Але ж вы не будзеце адмаўляць, што дзякуючы яе маторнасці, у тым
ліку яе маторнасці і згаворлівасці Пуціна, дамагліся тут вынікаў», — адзначыў Лукашэнка.
TUT.BY