Лукашэнка не паедзе ў Маскву на Дзень Перамогі (ВІДЭА)

Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Маскву на Дзень Перамогі. 9 траўня ён збіраецца быць у Мінску і прымаць парад да 70-годдзя Перамогі.



090703134001_lukashenko444.jpg

Кіраўнік Беларусі патлумачыў, што прымаць ваенны парад можа толькі галоўнакамандуючы, якім з'яўляецца ён. Па яго словах, у Беларусі будзе такі ж парад, як і ў Маскве,  перадае БЕЛТА.

Разам з тым Лукашэнка згадаў, што шэраг замежных палітыкаў і кіраўнікоў дзяржаваў дэманстрацыйна адмовіліся ехаць у Маскву на ваенны парад.

Беларускі кіраўнік заявіў, што не падтрымлівае такіх палітыкаў і адрозніваецца ад іх: "Я не падтрымліваю тых палітыкаў, якія сёння амбіцыйна адмаўляюцца прыехаць на святкавання ў Маскву, хоць раней і абяцалі. Іншая справа, калі ты заняты дома".

Разам з тым, беларускі кіраўнік не выключае, што наведае Маскву 7-8 траўня.