Лукашэнка: Некаторыя раз'язджаюць на "Лексусах" і ні капейкі ў казну не плацяць
Падчас суботніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што дэкрэт супраць дармаедаў можа быць зменены да канца года. А наогул гэты дакумент падтрымліваюць усе, хто працуе.
"Таму што, напэўна, не вельмі, калі ты працуеш з раніцы да вечара і глядзіш, каб сям'ю накарміць, апрануць і гэтак далей, а некаторыя, наогул не напружваючыся, на "Лексусах", "БМВ", "Мэрсэдэсах" раз`язджаюць, і не выплочваюць нават капейкі падаткаў у дзяржаўную казну. У паліклініку, школу, дзіцячы сад, яшчэ куды — яны першымі. Дык там таксама грошы, гэта ж пабудавана за грошы людзей", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
"Таму ўсе павінны несці адпаведную нагрузку", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не варта баяцца, што пад дзеянне дэкрэта агулом трапяць і неабароненыя пласты грамадства. Па словах кіраўніка дзяржавы, тыя, хто трапіў у складаную сітуацыю, у прыватнасці людзі з абмежаванымі магчымасцямі, інваліды, маюць пэўныя льготы і на іх распаўсюджваецца адпаведнае заканадаўства. "Тыя, хто працуе і дзетак гадуюць да 7 гадоў, — чаго перажываць? Ты ніякі не дармаед, расці сваіх дзяцей", — супакоіў Лукашэнка.
Аляксандр
Лукашэнка адзначыў, што цяпер адсочваецца ўся інфармацыя, у тым ліку ў СМІ, дзе выказваецца некаторая занепакоенасць з нагоды дэкрэта № 3.
"Да канца года Адміністрацыя прэзідэнта будзе маніторыць сітуацыю, каб, сапраўды, не дай бог, ніхто незаслужана не пацярпеў ад гэтых нагрузак, так званага дармаедства", —
сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Таму не трэба перажываць і напружвацца. Усё будзе нармальна. Калі я падпісаў дакумент, гэта не значыць, што я падпісаў яго напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, каб укалоць насельніцтва. Ні ў якім разе. Я проста хачу паступіць як дзяржаўны чалавек, а не як палітык. Бо мне ці некаму пасля прэзідэнцкіх выбараў трэба працаваць. І папулізм тут ні да чаго. І ўмовы павінны быць роўныя і нармальныя", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік
Беларусі заявіў. што зыходзіў з настрояў тых, хто працуе.
"Я не кажу, што ён ідэальны. Вы бачыце, я нават не абараняю яго. Мы глядзім, нармальны ён ці не. Памыліліся — паправім, але трэба даць магчымасць, каб гэты дакумент папрацаваў. А
затым дапрацуем. дзе памыліліся, мы папросім прабачэння і паправім. Да канца года сітуацыю
выправім ".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсім, хто хоча
зарабіць, будзе дадзена такая магчымасць: "Не хочаш працаваць — заплаці
сярэдні падатак".
"Дык
гэта мы яшчэ паўкроку зрабілі, а сапраўдны дармаед павінен думаць пра тое, што заўтра мы зробім другі крок, каб прымусіць яго працаваць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.