Лукашэнка: У Беларусі няма падстаў для росту цэн, але інфляцыя пакуль яшчэ ёсць

У Беларусі няма ніякіх падстаў для росту цэн, але інфляцыя пакуль яшчэ ёсць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка ў гутарцы з журналістамі падчас рэспубліканскага суботніка.

Лукашэнка з сынамі

Лукашэнка з сынамі


Лукашэнка з трыма сынамі на суботніку працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме каля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласці.
У размове з журналістамі кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, напрыклад, у адносинах да паслуг ЖКГ прынята рашэнне не павышаць іх кошт больш чым на пяць долараў у год. «Мы перажывалі пяць долараў, нават у зімовы час. Няма неабходнасці павышаць. І ён (кошт ЖКП) не будзе расці, таму што там дзяржава сама рэгулюе цэны», — цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.
Ён таксама лічыць, што няма падстаў для росту цэн на прадукты харчавання, так як абсалютная большасць харчавання — беларускай вытворчасці, а імпартны складнік невяліки. «І сярод тых, хто нам пастаўляе, пайшла канкурэнцыя. Нават па бананах, па іншых таварах. Яны не падымуць, таму што вылецяць з рынку. Гэта значыць аб`ектыўна няма прычын для росту цэн», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама адзначыў, што Беларусь, будучы членам ЕАЭС, фактычна апынулася ва ўмовах працы ў фармаце Сусветнай гандлёвай арганізацыі, улічваючы членства ў гэтым аб`яднанні іншых членаў саюза. «Як толькі мы па нейкіх групах тавараў падымем цэны, адразу ж хлынуць тавары з іншых краін. Таму вытворца і прадавец, які гандлюе таварамі, глядзіць па баках», — сказаў беларускі кіраўнік.
На думку Лукашэнкі, рост цэн магчымы толькі пры нейкіх форс-мажорных абставінах, прадыктаваных звонку. Напрыклад, рэзкае падзенне на рынках асноўных краін-партнёраў або абвастрэнне сітуацыі на моравых рынках у выніку нейкіх ваенных дзеянняў. Аднак кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што гэтага не адбудзецца. «Мы з нашай кіравальнасцю зробім усё для таго, каб людзі не пацярпелі ад канфліктаў, якія адбываюцца вакол», — запэўніў ён.
«Таму няма падстаў для таго, каб была нейкая цэнавая свістапляска», — упэўнены Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў мінулым годзе ў Беларусі ўдалося на прымальным запрагназаваным узроўні захаваць інфляцыю: «Яшчэ год, і мы таксама забудзем. Будзе гэтая стабільнасць. Ужо няма той свістапляскі ў цэнаўтварэнні, што была тады».
«Але пакуль інфляцыя яшчэ ёсць. Я гэта прызнаю, разумею, у гэтых адносінах мы працуем. Вы ведаеце мае патрабаванні: занятасць, заработная плата і цана. Усё гэта ва ўвязцы на працягу гэтага года дасць вынік», — упэўнены Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў стабільную сітуацыю на валютным рынку. «Рубель у нас пакуль стабільны. А чаканні... Я праводжу паралель. Памятаеце, калі мы вымушаныя былі перайсці да больш жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі. Усё роўна адтуль гэтыя чаканні па дэвальвацыі рубля ішлі. Людзі думалі, што будзе з рублём. Але сёння вы ўжо пра гэта практычна забыліся. Так, у Расіі часта крычаць па гэтай (прычыне), ну і мы чуем гэта. Але ўжо няма гэтых ваганняў, няма валацільнасці на валютным рынку, на фондавых рынках і гэтак далей. Таму больш стабільна стала», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы з пачатку года склала 2,5%. Па росту спажывецкіх цэн на тэрыторыі былога СССР Беларусь заняла трэцяе месца ў першым квартале 2018 года. Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%.
Паводле БелаПАН