Лукашэнка ў пятніцу выступіць з пасланнем

Лукашэнка ў пятніцу, 28 студзеня, выступіць з пасланнем да народу і Нацыянальнаму сходу. Пра гэта паведаміла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант.

15_lukashenko_16082020_zam_tutby_phsl_1.jpg


Лукашэнка будзе выступаць з пасланнем у Палац Рэспублікі. Як адзначае REFORM.by, там жа яно прагучала ў 2020 годзе за некалькі дзён да выбараў. Па словах Эйсмант, правесці пасланне менавіта там было прапанавана падчас сустрэч з актывам трох абласцей, якія адбыліся нядаўна.

«Мерапрыемства будзе транслявацца на нацыянальных каналах і па радыё ў прамым эфіры», — сказала Эйсмант.

Нагадаем, у пачатку тыдня была скліканая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Яе пачатак прызначаны на 27 студзеня, чакалася, што пасланне можа прагучаць менавіта ў гэты дзень. Аднак афіцыйна яно не анансавалася да гэтага моманту. Прэс-служба Палаты прадстаўнікоў сёння апублікавала парадак сесіі. Пасланне ў ім таксама не згадана.