Міністр энергетыкі Літвы: «БелАЭС — інструмент геапалітычнага шантажу»
Пасол Літвы перадаў у МЗС Беларусі ліст літоўскага прэм'ер-міністра Саўлюса Сквярняліса з прапановамі з нагоды выкарыстання БелАЭС. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў МЗС.
Нагадаем, на мінулым тыдні прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў пра гатоўнасць зрабіць Мінску новую прапанову па атамнай тэматыцы, якая б не мела на ўвазе закрыццё БелАЭС. Сярод іншага там ёсць ідэя выкарыстоўваць інфраструктуру АЭС для газавых электрастанцый.
У Мінэнерга заявілі, што сэнсу ў гэтым не бачаць.
Акрамя таго, сёння міністр энергетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас заявіў на першым міністэрскім форуме па трансатлантычным энергетычным супрацоўніцтве, які прайшоў у Х'юстане (ЗША) 13-15 сакавіка, што беларуская АЭС у Астраўцы з'яўляецца інструментам геапалітычнага шантажу. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства энергетыкі Літвы.
«Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб трэція бакі не выкарыстоўвалі энергію ў якасці інструмента геапалітычнага шантажу. У гэтым сутнасць і сэнс сінхранізацыі краін Балтыі з Еўропай. І тут у нас ёсць асабліва негатыўныя прыклады, калі трэція краіны распрацоўваюць новыя прылады для магчымага геапалітычнага шантажу», — сказаў міністр, падкрэсліўшы пагрозу для рэгіёну і ЕС у цэлым Астравецкай АЭС, што будуецца на мяжы з Літвой.
Міністр нагадаў, што на сустрэчы бакоў Канвенцыі Эспа, якая прайшла месяц таму, канчаткова прызналі, што Беларусь парушыла палажэнні Канвенцыі, памылкова абраўшы пляцоўку для будаўніцтва гэтай атамнай электрастанцыі.
«Гэта яшчэ раз пацвердзіла той факт, што гэты праект ажыццяўляецца ў парушэнне міжнародных канвенцый і ў адпаведнасці з самымі высокімі міжнароднымі стандартамі ядзернай бяспекі. Для Беларусі яшчэ не позна змяніць сітуацыю, захаваўшы рэпутацыю як краіны, так і ўсёй ядзернай энергетыкі», — сказаў Вайчунас.
TUT.BY