«Нават нейкі вонкавы палітэс не жадаюць захоўваць»
Валер Карбалевіч пракаментаваў прызначэнне Міхаіла Мясніковіча на пасаду старшыні Савета Рэспублікі.
![karbalievicz1.jpg karbalievicz1.jpg](/img/v1/news/full/karbalievicz1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Афіцыйныя СМІ ўжо паведамілі, што Міхаіл Мясніковіч будзе прызначаны старшынёй Савета Рэспублікі. Фармальна ж гэта верхняя палата парламента — незалежны орган улады. Незалежны ад прэзідэнта і выканаўчай улады. Кіраўніцтва там выбарнае. Нават нейкі
вонкавы палітэс не жадаюць захоўваць.
Не менш цікавай выглядае ракіроўка старшыняў наглядальных саветаў «БелВЭБ» і «БПС-Ашчадбанка». Іх кіраўнікі Павел Калаур і Васіль Мацюшэўскі сталі адпаведна
старшынёй праўлення Нацбанка і першым віцэ-прэм'ерам. А на іх месца прызначаны адпаведна Надзея Ермакова і Пётр Пракаповіч.
Здавалася б, нічога дзіўнага, звычайная практыка. Аднак ёсць адзін важны нюанс. Справа ў тым, што «БелВЭБ» «БПС-Сбербанк» — расійскія банкі. Напрыклад, 99,27% «БПС-Ашчадбанка» належыць расійскаму дзяржаўнаму
«Сбербанку». Так што, аказваецца, што на тэрыторыі Беларусі любая замежная ўласнасць — гэта фікцыя?», — адзначыў у блогу на Радыё Свабода
Валер Карбалевіч.