Мясніковіч папрасіў грошай у Мядзведзева

25 снежня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.



miasnikovichmiadzviedzieu.jpg

У ходзе размовы былі абмеркаваны сумесныя праекты і варыянты прадастаўлення Беларусі фінансавай падтрымкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Прэм'ер-міністры дзвюх краін дамовіліся аб прыняцці «ўзгодненых сістэмных мер па функцыянаванні нацыянальных эканомік з улікам неспрыяльных знешніх умоў».
Пры гэтым адзначана, што пераадоленню цяжкасцяў будзе спрыяць Еўразійскі эканамічны саюз дзяржаў.