У Беларусі — новы прэм’ер-міністр і новы кіраўнік Нацбанка

Аляксандр Лукашэнка ў суботу памяняў кіраўніка Нацбанка і кіраўніцтва ўрада.



2012102903215074.jpg

Лукашэнка прызначыў Паўла Калаура старшынёй праўлення Нацыянальнага банка, паведамілі агенцтву “Інтэрфакс-Захад” у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Раней пасаду кіраўніка Нацбанка займала Надзея Ермакова.

Таксама Лукашэнка прызначыў Андрэя Кабякова прэм’ер-міністрам. Раней пасаду прэм'ер-міністра займаў Міхаіл Мясніковіч.

Першым намеснікам прэм’ер-міністра прызначаны Васіль Мацюшэўскі. Раней гэтую пасаду займаў Уладзімір Сямашка, які зараз стаў намеснікам прэм’ера. Акрамя таго, намеснікам прэм'ер-міністра прызначана Наталля Качанава.

Кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Аляксандр Косінец, які да гэтага займаў пасаду губернатара Віцебскай вобласці.

Намеснікамі кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Мікалай Снапкоў, які займаў раней пасаду міністра эканомікі, і Ігар Бузоўскі, які кіраваў моладзевай арганізацыяй “БРСМ”.