Новыя «экстрэмісты»: філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, Зміцер і Наста Дашкевічы

Спіс людзей, «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці», які складае МУС Беларусі, папоўніўся на 143 прозвішчы, паведамляюць праваабаронцы.

daszkevicz_3_1.jpg


Большасць з іх — беларусы, асуджаныя па «народным» артыкуле 342 КК РБ, гэта значыць за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».


Вядома, што ў «экстрэмісты» патрапілі таксама:
шматдзетныя бацькі Зміцер і Наста Дашкевічы,
браты Кім і Аляксей Самусенкі, асуджаныя па «справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама»,
блогер Уладзіслаў Савін,
студэнт Андрэй Маслаў, які збіраўся быць валанцёрам ва Украіне і асуджаны за «падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны».