Падаткавікі патрабуюць ад праваабаронцы дэкларацыю за 3 гады

Ад гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі падаткавікі патрабуюць дэкларацыю за тры гады. Па яго словах, такая пільная ўвага да яго асобы можа быць звязаная з праваабарончай дзейнасцю ды пачатай раней супраць яго крымінальнай справай.  



sudalenka_gomel.jpg

Як кажа Леанід Судаленка, хаця ён ужо жыве ў аграгарадку Бабовічы, які належыць да Гомельскага раёна, патрабаванне аб падачы дэкларацыі прыйшло да яго з падатковай інспекцыі Савецкага раёна абласнога цэнтра.
Леанід Судаленка мяркуе, што гэта нейкім чынам можа быць звязана з пачатай раней крымінальнай справай па факце распаўсюду з яго ўзламанай паштовай скрыні парнаграфіі. Порнавідэа было адпраўлена акурат на адрас падатковай інспекцыі Савецкага раёна: " Зразумела, што паводле заканадаўства падатковая інспекцыя мае права патрабаваць ад кожнага грамадзяніна, але ж мы ведаем, што падатковая ад кожнага грамадзяніна гэтага не патрабуе. Яна патрабуе ад грамадскіх ды палітычных актывістаў. У мяне, як у праваабаронцы, падатковая ўжо цягам 15 год гэта заўсёды патрабуе".
Леанід Судаленка збіраецца падаць дэкларацыю аб падатках, калі атрымае адказ на свой запыт: па замове якога ведамства яго фінансамі цікавіцца падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля.
Паводле Радыё Рацыі