Пасольства Украіны не рэкамендуе сваім грамадзянам ездзіць у Расію праз Беларусь

Пасольства Украіны ў Беларусі рэкамендуе ўкраінскім грамадзянам устрымацца ад паездак, звязаных з перасячэннем беларуска-расійскай дзяржаўнай мяжы, апроч як авіяцыйным транспартам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы ведамства ў Facebook.

snimok_17.jpg

Расія, спасылаючыся на адсутнасць пунктаў пропуску праз расійска-беларускую дзяржаўную мяжу, забараніла яе перасячэнне грамадзянамі трэціх краін, акрамя грамадзян Расіі і Беларусі, у тым ліку членамі дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, гаворыцца ў паведамленні
Разам з тым з 15 мая 2017 года расійскі бок ажыццяўляе пагранічны кантроль паветраных судоў, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама тых, што вяртаюцца ў зваротным кірунку.
У гэтай сувязі ўсім грамадзянам трэціх краін, у тым ліку членаў дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый рэкамендуецца для паездак па названым маршруце выкарыстоўваць авіяцыйны транспарт.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, улічваючы тое, што паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй адсутнічаюць дзейсныя пагадненні аб пунктах пропуску, рашэнне аб усталяванні пунктаў пропуску на беларуска-расійскім участку дзяржаўнага мяжы не прымаліся, кантроль на гэтым участку дзяржаўнай мяжы Пагранічнай службай Рэспублікі Беларусь не ажыццяўляецца, адзначаецца ў заяве пасольства.
 
«У сувязі з гэтым, пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь рэкамендуе ўкраінскім грамадзянам устрымацца ад паездак, звязаных з перасячэннем беларуска-расійскай дзяржаўнай мяжы, акрамя перасячэння авіяцыйным транспартам», — адзначаюць дыпламаты.