Польскага дэзерціра Эміля Чэчку знайшлі павешаным у Мінску
Польскага дэзерціра Эміля Чэчку знайшлі павешаным у кватэры, дзе ён жыў у Мінску. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Следчы камітэт паведаміў, што Эміля Чэчку знайшлі павешаным у кватэры ў Мінску. Следчыя праводзяць агляд памяшкання, прызначаныя экспертызы. Адзначаецца, што не выключаецца гвалтоўны характар смерці Чэчкі

.
Нагадаем, польскі салдат Эміль Чэчка збег у Беларусь 16 снежня 2021 года і папрасіў тут палітычнага прытулку. Гэта менавіта ён расказаў беларускім прапагандыстам, як польскія памежнікі «расстрэльвалі сотні мігрантаў». У Польшчы ў дачыненні да Чэчкі распачатая крымінальная справа за дэзерцірства.