Правакаванне істэрыі: беларускі МЗС — пра рашэнне ЗША вывезці з нашай краіны сем'яў дыпламатаў
Рашэнне Дзярждэпартамента ЗША вывезці сем'і дыпламатаў з нашай краіны МЗС Беларусі лічыць палітызаваным.
МЗС РБ лічыць
таксама, што ЗША не валодаюць сітуацыяй у рэгіёне і прымаюць рашэнні, «далёкія
ад рэальнасці». Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль
Глаз.
«Беларусь — не першая краіна, дзе быў зменены рэжым працы замежных устаноў ЗША. Прымаць такія рашэнні — права амерыканскага боку. Мы на гэта глядзім спакойна. Будзем, як і раней, выконваць усе свае абавязацельствы па абароне дыпламатычных прадстаўніцтваў. Так што ні амерыканскім, ні якім-небудзь іншым дыпламатам тут нічога не пагражае. Па многіх рэйтынгах Беларусь — значна больш бяспечная і гасцінная краіна, чым ЗША», — цытуе словы Глаза РІА «Новости».
МЗС Беларусі таксама лічыць, што рашэнні, якія прымаюць ЗША, «далёкія ад рэальнасці» і не суправаджаюцца «сур'ёзнай і аб'ектыўнай ацэнкай сапраўднага становішча спраў»: «У іх аснове ляжыць выключна палітызаваны падыход і імкненне ў сваіх інтарэсах штучна нагнятаць сітуацыю, правакаваць істэрыю», — сказаў Глаз.