Расія хоча зрабіць Магілёў «апорным пунктам»
Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) Элеанора Мітрафанава на прэс-канферэнцыі ў МІА «Расія сёння» абвясціла аб планах на Магілёў.
Па словах расійскай чыноўніцы, «Рассупрацоўніцтва стараецца працаваць ва ўсіх буйных гарадах:
— Таму ў Магілёве таксама павінен быць нейкі наш апорны пункт, — заявіла Мітрафанава.
Верагодна, пытанне адкрыцця філіяла арганізацыі будзе абмяркоўвацца на V Форуме рэгіёнаў. На дадзены момант Рассупрацоўніцтва мае свае філіі ў Гомелі, Мінску і Брэсце.
Сама арганізацыя з'яўляецца федэральным органам выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі і падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў РФ. Галоўнай мэтай Рассупрацоўніцтва з'яўляецца «развіццё міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва РФ з замежнымі дзяржавамі» і «садзейнічанне распаўсюджванню за мяжой аб'ектыўнага ўяўленні аб сучаснай Расіі».
Сярод прыярытэтаў арганізацыі на бліжэйшы час Мітрафанава назвала падтрымку рускай мовы і падлучэнне моладзі. На яе думку, калі «не займацца беларускай мовай, то ён вельмі хутка сыдзе з Беларусі».
Што тычыцца моладзі, то яе чыноўніца назвала «скразным прыярытэтам» і паведаміла, што Рассупрацоўніцтва спрабуе перабудаваць сваю працу пад маладое пакаленне.
Сапраўды, за апошні год прарасійскія арганізацыі пачалі больш актыўна ўключаць мясцовых моладзевых лідараў у свае праекты. Галоўная мэта – фарміраванне пазітыўнага вобразу ўсходняй суседкі ў жыхароў памежных раёнаў. У першую чаргу – у моладзі, у якой расійскія эліты бачаць апору для будучай інтэграцыі Расіі і Беларусі.
mspring.online