Сем расіян, якія спрабавалі ўзламаць ўсё
Аляксей Марэнец, Яўген Серабракоў, Іван Ермакоў, Арцём Малышаў, Дзмітрый Бадзін, Алег Сотнікаў, Аляксей Мінін — вось сем хакераў, якія абвінавачваюцца ў парушэнні закона.
Яны працавалі на ГРУ і альбо ўзламалі, альбо спрабавалі ўзламаць антыдопінгавыя агенцтвы, Міжнародную асацыяцыю лёгкаатлетычных федэрацый, ФІФА, кампанію, якая кіруе адной з амерыканскай АЭС, — і шмат што яшчэ; гэта была цэлая серыя хакерскіх нападаў.
Частка атрыманых матэрыялаў, у тым ліку персанальная інфармацыя спартсменаў, друкавалася ад імя хакерскай групоўкі Fancy Bears — каб схіліць грамадскую думку на карысць Расіі ў допінгавым скандале.
Імёны чатыры з сямі расіян сталі вядомыя ўдзень 4 кастрычніка з дакладу галандскіх спецслужбаў, астатняя трое — яшчэ ў ліпені, яны фігуравалі ў абвінавачванні супрацоўнікаў ГРУ ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары з боку генпракуратуры ЗША. Новае расследаванне праводзіліся незалежна ад папярэдняга, але прыйшло да аналагічных высноў.
Хакеры дзейнічалі з Расіі, але часам ім даводзілася працаваць на месцы. Абвінавачаныя зараз знаходзяцца ў Расіі, ЗША хочуць прыцягнуць іх да адказнасці, але не могуць.
Паводле meduza.io