Сербія. Гаўрылу Прынцыпа ўшанавалі ў помніку
Сербскі прэм’ер Таміслаў Нікаліч 28 чэрвеня асабіста адкрыў у Бялградзе помнік Гаўрыле Прынцыпу, які ў чэрвені 1914 года з-за сваіх сербскіх патрыятычных поглядаў забіў аўстрыйскага прынца Франца Фердынанда, што, як вядома, стала падставай Першай сусветнай вайны.
У той час афіцыйны Бялград адмаўляўся прызнаць сувязь з тэрарыстам, які пазней памёр у аўстрыйскай турме. А вось цяперашнія лідары краіны ганарацца суайчыннікам.
«Сёння мы не баімся праўды. Гаўрыла Прынцып быў героем, сімвалам ідэі свабоды, смерці тыранаў і апосталам еўрапейскай ідэі вызвалення ад рабства», — сказаў Нікаліч падчас адкрыцця манумента. Палітык таксама паведаміў некалькім сотням прысутных, што Сербіі ўсё роўна, што думаюць пра Прынцыпа ў іншых краінах.
Як ні дзіўна, навіна з Бялграда не выклікала асаблівага інтарэсу ў краінах, якія былі праціўнікамі Сербіі падчас вайны 1914–1918 гадоў. Адрэагавалі выключна аўстрыйскія феміністкі, якія ўзгадалі, што Прынцып забіў у Сараеве не толькі Франца Фердынанда, якога яшчэ неяк можна лічыць тыранам і прыгнятальнікам, аднак і яго жонку графіню Сафію. Апошняя дакладна не была ў чымсьці вінаватая.
Паводле нямецкай прэсы