У Алеся Макаева канфіскавалі маёмасць
Судовыя выканаўцы Савецкага раёну Мінска прыйшлі ў кватэру сустаршыні руху салідарнасці «Разам» Алеся Макаева, каб перапісаць маёмасць. Па словах Макаева, яго маёмасць збіраюцца канфіскаваць за няплату штрафаў, выпісаных раней за ўдзел у палітычных акцыях.
![Алесь Макаеў з дачкой Стэфаніяй Алесь Макаеў з дачкой Стэфаніяй](/img/v1/userfiles/images/makajeu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алесь Макаеў з дачкой Стэфаніяй
«Тут некалькі судовых прыставаў, два ўчастковыя, —
распавядае Макаеў. — Прыйшлі, дзіця пабудзілі — хоць бы за 5 хвілін
папярэдзілі! Сабраліся б, я б нікуды не ўцёк. Прасілі падпісаць пратаколы, але
я нічога не буду падпісваць. Яны тут апісваюць маёмасць — прымач, пасудамыйку,
пральную машыну, я не ведаю, што яшчэ. Сказалі, усё бяруць».
![Юлія Сцяпанава Юлія Сцяпанава](/img/v1/userfiles/images/makajeu2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юлія Сцяпанава
Судовыя выканаўцы адмовіліся даць камэнтар Радыё Свабода. Як паведаміла жонка Макаева Юлія Сцяпанава, яны забралі ў Алеся Макаева пральную і пасудамыйную машыны, тэлевізар, мікрахвалёвую печ, вэнтылятар.
![makajeu3.jpg makajeu3.jpg](/img/v1/userfiles/images/makajeu3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![makajeu4.jpg makajeu4.jpg](/img/v1/userfiles/images/makajeu4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![makajeu5.jpg makajeu5.jpg](/img/v1/userfiles/images/makajeu5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увесну ў Алеся Макаева ўжо канфіскоўвалі частку маёмасці: адміністратары «Ракаўскага кірмашу» забралі тавары (у асноўным сантэхніку) на суму 47 млн недэнамінаваных рублёў, якімі Макаеў гандляваў як прадпрымальнік.
Макаеў браў удзел у шэрагу палітычных акцыяў, як Дзень Волі і Беларускі нацыянальны кангрэс у Мінску, ладзіў акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў супраць указу № 222 у Мінску і іншых гарадах Беларусі.
Паводле Радыё Свабода