У Беларусі ўсё ж з'явіўся ўкраінскі кабельны канал. На ім крытыкуюць Лукашэнку і Пуціна

UATV ужо даступны ў сетках дзесяці кабельных аператараў у Мінску, Брэсце і Дзяржынску, а ўвогуле дамовы на рэтрансляцыю заключаныя з пятнаццацю аператарамі.

uatv_1.jpg


Тэлеканал вяшчае на ангельскай і рускай мовах. Нярэдка навінавыя выпускі закранаюць сітуацыю ў Беларусі. Напрыклад, калі паўтары гады таму ў Мінску па розных нагодах затрымалі трох грамадзян Украіны, тэлеканал паведаміў, што нашая краіна рэзка пераўтварылася ў небяспечную для паўночных суседзей
У мінулым годзе тэлеканал распавёў аб затрыманнях журналістаў па "справе БелТА". "Справу лічаць хутчэй палітычнай, а не эканамічнай", — паведаміў глядачам вядучы.
Пад Новы Год UATV паразмаўялі аб беларуска-расійскіх адносінах у сувязі з узмацніўшымся ціскам Масквы.
"Зараз можа адбыцца "Беларусьнаш", якая ўжо даўно згубіла частку свайго суверэнітэту. Ну давайце будзем шчырымі, мы не можам казаць, што Беларусь — суверэнная дзяржава", — заявіла эксперт Ірына Верашчук.
Адносна нядаўна тэлеканал прысвяціў перадачу бітве 1514 году пад Воршай, дзе "аб'яднанае войска ўкраінцаў, беларусаў, палякаў і літоўцаў нанесла сакрушальны ўдар па расійскіх акупантах".
Як UATV распавядае аб Расіі
Аб Уладзіміры Пуціне, напрыклад, гавораць так:
"Адна справа, калі падманвае маленькі хлопчык, а зусім іншая, калі хлусня ліецца з вуснаў дарослага мужчыны, лідара вялікай і калісьці магутнай краіны — Расіі".
У навінах наўпрост кажуць аб датычнасці расійскіх спецслужбаў да атручвання Скрыпалёў, расійскай акупацыі Крыму, уразлівым месцы Расіі — эканомікі.
Таксама тэлеканал шмат кажа аб вайне з Расіяй і ўкраінскіх вайскоўцах-герояў, якія далі адпор праціўніку на Данбасе.
Паводле udf.by