Ва Украіне падпалілі асфальтавы завод беларускай кампаніі

Ва ўкраінскім горадзе Новы Буг на Мікалаеўшчыне ў ноч на 22 лютага невядомыя забраліся на тэрыторыю асфальтавага завода, збілі ахоўнікаў і падпалілі прадпрыемства, піша Еўрарадыё.

nch_003_1.jpg


Завод належыць беларускаму будаўнічаму трэсту №8, які летась выйграў тэндар і выконваў работы на ўчастку дарогі Н-11 у раёне Новага Буга.
Зламыснікі збілі ахоўніка, а калі ён страціў прытомнасць, звязалі яго. Потым яны падпалілі шчыты пульта кіравання і генератар прадпрыемства запальнай сумессю. Ахоўнік выклікаў паліцыю і ратавальнікаў, калі здолеў вызваліцца. Ратавальнікі ліквідавалі пажар.