У юрыста Іллі Салея са штаба Бабарыкі — ператрус
Сёння, 9 верасня, стала вядома, што юрыста КР і штаба Бабарыкі Максіма Знака затрымалі. Пазней з'явілася інфармацыя, што ў доме яшчэ аднаго члена штаба Бабарыкі — юрыста Іллі Салея — ператрус.

Штаб пацвердзіў гэтую інфармацыю: «у 10:07 дзяўчына Іллі атрымала паведамленне з тэкстам: «ператрус». Адвакаты накіраваліся туды».
Паводле kyky.org