У кватэру зніклага Краўцова прыйшлі з ператрусам — штаб Бабарыкі

Дадому да зніклага выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады Івану Краўцова прыйшлі з ператрусам.

Іван Краўцоў, rada.vision

Іван Краўцоў, rada.vision

"У кватэры Івана Краўцова дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў ператрус", — паведамілі "Інтэрфаксу" ў штабе Віктара Бабарыкі.
Краўцоў знік раніцай у панядзелак разам з двума іншымі членамі прэзідыума Каардынацыйнай рады — Марыяй Калеснікавай і Антонам Раднянковым. Партал TUT.by са спасылкай на відавочцаў паведаміў, што "Калеснікаву раніцай 7 верасня каля Нацыянальнага мастацкага музея невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам "Сувязь" і павезлі ў невядомым кірунку".
У апазіцыі мяркуюць, што іх маглі затрымаць сілавікі.