У Маладзечна ідуць суды над затрыманымі палітыкамі

У судзе Маладзечанскага раёну праходзяць суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», які прайшоў 10 сакавіка.

9658302e_403a_41a5_b963_795bf306337d_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


Ужо пачаліся суды над лідарам Абʼяднанай Грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і актывісткай аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольгай Кавальковай, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратарку руху «За Свабоду» Вольгу Быкоўскую.
На сам разгляд адміністрацыйных спраў ёй трапіць не ўдалося, аднак сакратар суду паведаміла ёй, што рашэнні яшчэ не вынесены.
Акрамя таго, паведаміла Быкоўская, пазней павінны пачацца разгляды спраў старшыні «За Свабоду» Юрася Губарэвіча і сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі «БХД» Віталя Рымашэўскага.
Лябедзька, Кавалькова, Губарэвіч і Рымашэўскі былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у Маладзечна неўзабаве пасля акцыі, у якой, паводле розных ацэнак, прыняло ўдзел ад 500 да 750 чалавек.
Ноч затрыманыя правялі ў міліцыі.
Паводле «Радыё Свабода»