Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі патрабуе тэрмінова вызваліць лідараў правацэнтрыстаў
Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль занепакоены жорсткімі арыштамі ў Беларусі лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі Віталя Рымашэўскага (БХД), Вольгі Кавальковай (ХДР), Анатоля Лябедзькі (АГП), Юрыя Губарэвіча (РЗС) і іншых.
![Здымак «Радыё Свабода» Здымак «Радыё Свабода»](/img/v1/images/1f628494_74a1_4a05_938c_3080b31b03b1_cx2_cy15_cw93_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак «Радыё Свабода»
Адпаведныя паведамленні ён размясціў 11 сакавіка ў сваім акаўнце ў Twitter.
«Беларусь павінна выконваць міжнародныя законы, паважаць асноўныя правы чалавека: свабоду слова і сходаў, а таксама тэрмінова вызваліць правацэнтрысцкіх лідараў», — напісаў ён.
Нагадаем, што Еўрапейская народная партыя з’яўляецца найбуйнейшай палітычнай сілай Еўропы і Еўрапейскага саюзу, якія яднае ў сваіх шэрагах хрысціянска-дэмакратычныя і правацэнтрысцкія партыі. Прадстаўнікі ЕНП узначальваюць Еўрапарламент, Еўракамісію і Раду ЕС.
Паводле прэс-рэліза БХД