У офісе Генеральнага сакратара ААН пракаментавалі словы Лукашэнкі аб прыналежнасці Крыма

ААН вызначае свае падыходы да Крыма на аснове галасавання краін па адпаведных рэзалюцыях у Генеральнай Асамблеі ААН. Пра гэта заявіў ТАСС намеснік прадстаўніка Генеральнага сакратара ААН Фархан Хак, каментуючы словы Лукашэнкі пра тое, што Крым пасля рэферэндуму ў 2014 годзе дэ-юрэ стаў расійскім.

inx960x640_9_1.jpg


«Пазіцыя ААН адносна Крыма вызначаецца адпаведнымі рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі ААН. Рашэнне аб тым, ці хочуць яны змяніць сваю пазіцыю ў наступных рэзалюцыях, застаецца за краінамі, прадстаўленымі на Генеральнай Асамблеі», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці варта Беларусі паведаміць сакратарыяту сусветнай арганізацыі пра заяўленую Лукашэнкам пазіцыю па Крыме.
Хак не стаў адказваць на ўдакладняючае пытанне, ці прадугледжана ў рамках ААН працэдура прызнання змены прыналежнасці той ці іншай тэрыторыі.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Russia Today» Дзмітрыю Кісялёву распавёў, што «Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму». Ён таксама заявіў, што збіраецца наведаць яго і чакае ад расійскага боку запрашэння з канкрэтыкай па тэрмінах.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што ва Украіне лічаць заяву Лукашэнкі максімальна некарэктнай. Ён дадаў, што рэакцыя Украіны будзе залежаць ад таго, ці будуць у гэтай заявы рэальныя юрыдычныя наступствы.
Заявы Аляксандра Лукашэнка таксама пракаментаваў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
«Я думаю, што няма сэнсу ацэньваць кожную праяву плыні свядомасці, што рэгулярна ажыццяўляецца на розных медыйных платформах Аляксандрам Лукашэнкам. Мы будзем ацэньваць яго дзеянні. Калі Беларусь сапраўды прызнае незаконную акупацыю Крыма Расіяй, гэта нанясе непапраўны ўдар па ўкраінска-беларускіх адносінах», — сказаў кіраўнік МЗС.
Ён дадаў, што ў гэтым выпадку Украіна «будзе дзейнічаць па поўнай праграме», а Крым не з'яўляецца пытаннем, у якім Украіна «дазваляе сабе ўстрыманне».