МЗС Украіны: Заявай пра Крым Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай

Цяпер Украіна разглядае Беларусь як варожую дзяржаву і не выключае не толькі магчымасці расійскага ўварвання з боку суседа з поўначы, але і ўдзелу ў ім беларускіх узброеных сіл.

3j0a0740__4__650x410_hq628.jpg

Заява Лукашэнкі пра гатоўнасць наведаць Крым ператварылі Беларусь ў варожую для Украіны. Пра гэта ў інтэрв'ю латвійскаму парталу Sargs.lv заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Гэтай заявай Лукашэнка, па сутнасці, спаліў усе масты ў адносінах з Украінай, зрабіўшы Беларусь краінай, варожай для Украіны», — сказаў міністр, назваўшы Лукашэнку дыктатарам.

Кулеба распавёў, што ў Кіеве сур'ёзна разглядаюць не толькі магчымасць ўварвання расійскіх войск праз Беларусь, але і ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у гэтай аперацыі.

Паводле «Нашай Нівы».