У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне
У Мінску пачаліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітары".
Удакладняецца, што перамовы пачаліся з сустрэчы каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы.
Нагадаем, каардынатарамі ўсіх чатырох падгруп з'яўляюцца прадстаўнікі АБСЕ.
Чакаецца, што сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ пачнецца ў 15.00. Да яе пачатку павінны прайсці перамовы ва ўсіх чатырох падгрупах: па бяспецы, эканамічных, палітычных і гуманітарных пытаннях.
Усе сустрэчы праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для СМІ рэжыме.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН