"Малады Фронт" вызначыў спіс арганізацый — прыхільніц "рускага свету"
"Малады Фронт" на сваім сайце апублікаваў спіс прарускіх арганізацый, прыхільніц "рускага свету", якія ставяць пад сумнеў дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі, аднак дзейнічаюць на тэрыторыі нашай краіны.
![timthumb12.jpg timthumb12.jpg](/img/v1/news/full/timthumb12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Малады Фронт сабраў праз сваіх рэгіянальных актывістаў, суполкі хрысціянскіх дэмакратаў і сеціва звесткі пра сто агмянёў крамлёўскай агрэсіі ў Беларусі, — адзначаецца на сайце mfront.net. — Спіс гэты — толькі накід альбо канспект для сур’ёзнай працы па ячэйках “рускага міру” ў межах нашай Бацькаўшчыне, таму не судзіце строга.
Спіс адкрыты для дапаўнення і выпраўлення. Дадавайце ў каменатарах свае звесткі!
Верагодна, гэта толькі вяршыня айсбергу…
“Чорная сотня” — так сто гадоў таму называлі натоўпы расейскай манархічнай чэрні, якая дзеля абароны імперыі праз пагромы і гвалт распраўлялася з іншародцамі ды іншаверцамі.
У той час, калі ва Украіне пасля “Майдана” расійская агрэсія перайшла ў адкрытую ваенную форму, у Беларусі акупацыя ўсё яшчэ працягваецца праз дзейнасць безлічы як афіцыйна зарэгістраваных, так і нелегальных прарасійскіх арганізацыяў.
Малады Фронт лічыць першаснай задачай беларускага грамадства супрацьстаіць дзейнасці чарнасоценных крамлёўскіх структураў, якія займаюцца адкрытай і прыхаванай падрыхтоўкай захопу Беларусі Расеяй.
Маладафронтаўцы прапаноўваюць усім неабыякавым патрыётам звяртацца ў пракуратуру і іншыя дзяржструктуры Беларусі з патрабаваннем спыніць дзейнасць той ці іншай арганізацыі са спісу “Чорнай сотні”. Мы заклікаем папярэджваць бацькоў, чыіх дзяцей вярбуюць у “казачыя летнікі” ды клюбы “расейскай самаабароны”. Мы бачым шляхам змагання самаарганізацыю беларускага народа дзеля абароны незалежнасці.
Час яднацца.
Верым! Можам! Пераможам!"
![http://mfront.net/wp-content/uploads/2015/07/%D0%A7%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8F-290x300.jpg %D0%A7%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8F-290x300.jpg](http://mfront.net/wp-content/uploads/2015/07/%D0%A7%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8F-290x300.jpg)
Чорная сотня, Топ-100
ЧОРНАЯ СОТНЯ:
ТОП-100 АГМЯНЁЎ КРАМЛЁЎСКАЙ АГРЭСІІ Ў БЕЛАРУСІ
Менск
- “Россотрудничество”, Малашэнка Віктар
- Інфармацыйна-аналітычны партал “Империя”
- РГА “Русское товарищество”
- Суполка НБП
- ГА “Новая экономика”, Сяргей Шыпценка
- Белорусская Федерация Русского Боевого Искусства РОСС, Ліцэй МГПЛ №10
- Ваенна-патрыятычны клуб “Казачий спас”
- МГА “Русь Единая”
- МСКГА “Русь Молодая”(Румол), Сяргей Лушч
- Суполка “Антимайдан”, Іван Ус
- Культурна-асветніцкі праект “Западная Русь”, Ігар Зелянкоўскі
- БГА “Русь”
- МГА “Авангард”, Марат Абрамоўскі
- Казачая суполка пры Свята-Елісавецінскім манастыры, вучэнні са зброяй
- “Боевое братство”, Усерасейская арганізацыя (аўтапрабегі)
- “Миротворческая казацкая гвардия”
- БОД РНЕ, 13.000 удзельнікаў вконтакте
- Клуб “Dozari” – вечарыны “Русский дух”
- Міжнародны рух “Интернациональная Россия”
- МБАА “Город без наркотиков”, Пётр Шапко
- Хросны ход на “Линию Сталина”, Іаан Задарожын
- “Братство Довмонта Псковского”, Максім Логвінаў
- “Евразийский гражданский союз”, Юрый Баранчык
- “Русская агитация. Великая, Малая, Белая Русь”
- “Славянский виртуальный клуб любителей истории, философии и других наук”
- “Верный народ”
- Минское общество русской культуры “Русь”, Уласаў Генадзь
- Культурно-просветительское ОО “Садко”, Казлова Таццяна
- Общественное объединение “Русское культурно-просветительское общество”, Валадзько Людміла
- “Международная ассоциация молодежных организаций российских соотечественников в Белоруссии” Рудава Яўгенія
- Карпункт РТР-Беларусь
- Карпункт НТВ-Беларусь
- “Первый канал” (Россия)
- “Россия-24”
Менская вобласць
- Мар’іна Горка, суполка РНЕ
- Пухавічы, вярбоўка ў ДНР, некалькі чалавек былых ваеннаслужачых з брыгады спецназа ваююць на ўсходзе Украіны
- Барысаў, вярбоўка ў ДНР ( у тым ліку снайперша Наталля Красоўская)
- Барысаў, РОО “Белорусское казачество”, расейская сімволіка, агітацыя
- Слуцк, казацкая арганізацыя, палкоўнік Папоў
- Салігорск, казацкая арганізацыя
- Вілейскі раён, база Ўзброеных сіл РФ
Брэсцкая вобласць
- Брэст, “Защитники Невского плацдарма”
- Брэст, “Антимайдан”
- Брэсцкі раён, в.Тэльмы, “Казачья станица”
- Брэсцкая крэпасць, будаўніцтва “Маладзёжна-патрыятычнага цэнтра”
- Брэст, “Румол”
- Драгічын, абаронна-спартовы гурток “Пересвет”
- Ганцавіцкі раён, база Ўзброеных сіл РФ
- Ганцавічы, МОО КСБЕ “Медведь”
- Ганцавічы, казакі, трэніроўкі разам з ваеннаслужачымі РФ з базы РЛС
- Пружанскі раён, вярбоўка ў гарачыя кропкі вайскоўцамі РФ
- Белаазёрск, казакі ў чорнай форме
- Баранавічы, казацкая арганізацыя
- Кобрын, РНЕ, вярбоўка ў ДНР
- Пінск, “Пинский казачий гарнизон”, 100 чалавек, Ігар Асоскаў
Віцебская вобласць
- Віцебск, АА “Русский дом”, Андрэй Герашчанка
- Віцебск, “Наше православие”, Віцебская епархія РПЦ, 1000 асобнікаў, рэклама ДНР-ЛНР
- Віцебск, ГА “Русь”, Аляксей Мішурны
- Віцебск, спартова-пошукавы атрад “Ворота Поозерья”- філія Кубанскага казацтва
- Віцебск, “Румол”
- Віцебск, РОСС, трэніроўкі ў ВЦСК, Шульга Юрый
- Віцебск “За государственность и духовное возрождение Святой Руси”
- Талачын, “Ворота Поозерья”, філія Кубанскага казацтва
- Друцк, казацкія “военно-патриотические слёты” з расейскай сымболікай
- Лепельскі раён, в. Заслонава, казакі на базе вайсковай часткі №71325, іярэй Алег Плаксіцкі
- Ворша, “Православный казачий военно-патриотический клуб”, мерапрыемствы на базе СШ №19
- Паставы, казацкія патрулі ў якасці “дружыннікаў” з 2008 года
- Глыбокае, казацкая арганізацыя
Гомельская вобласць
- Гомель ГА “Регион” Валер Бандарэнка
- Гомель, казакі, сцягі з гербам РФ
- Гомель, “Румол”
- Гомель, клуб “Red Pub” – вечарыны “Русский дух”
- Гомель, “Гомельская Народная Республика” ДК “Фестивальный”, рэгулярныя сходы з дазволу гарвыканкама
- Гомель, “За государственность и духовное возрождение Святой Руси”
- Мазыр, аддзяленне “Славянского комитета”, Сяргей Касцян
- Рэчыца, “Фонд Аллея Русской Славы”
- Рэчыца, “Центр допризывной подготовки молодёжи “Скиф”
Гродзенская вобласць
- Гродна, супраца з ваенна-патрыятычным клубам “Казачий спас”, вучэнні са зброяй
- Гродна, спартовы клуб “Славяне”
- Гродна, суполка РНЕ
- Гродна, клуб славянскіх адзінаборстваў “Аридан”, Уладзімір Адамаў
- Гродна, арганізацыя “Неманские казаки”
- Гродна, казацкі ваенна-спартовы клуб “Отечество”
- Гродна, “Румол”
- Гродна, филия РОО “Русское общество”
- Гродненскі раён, казацкая суполка ў Верцялішках
- Шчучынскі раён, спартовы клуб “Дружина”
- Слонім, РОСС трэніроўкі, Брайчук Юрый
Магілёўская вобласць
- Магілёў, ГА “Русский дом” Юрый Валабуеў
- Магілёў, суполка РНЕ
- Магілёў, РОСС, трэніроўкі, Труханенка Дзмітрый
- Магілёў, “Славянскі марш”
- Магілёў, суполка НБП
- Магілёў, “Русское общество” Апідовіч Алена
- Магілёў, Фонд “Аллея Русской Славы”
- Магілёў, Клуб “Наследие”, Арцемчык Віталь
- Магілёў, Пошукавы гісторыка-патрыятычны клуб “ВИККРУ”
- Бабруйск, будучая авіябаза Ўзброеных сіл РФ
- Асіповічы, вярбоўка ў ДНР, пахаваны “апалчэнец” з Данбаса
- Горкі, РОСС, трэніроўкі, Шапнеўскі Андрэй
Паводле mfront.net