Украіна просіць пра экстрадыцыю затрыманых у Беларусі «вагнераўцаў»
Офіс генпракурора Украіны абвясціў пра падазрэнне 28 затрыманым у Беларусі байцам расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», дзевяць з іх — грамадзяне Украіны. Украіна папрасіла Беларусь пра часовы арышт затрыманых наймітаў-«вагнераўцаў».
Офіс генеральнага
пракурора Украіны апавясціў Беларусь пра намер патрабаваць выдачы 28 затрыманых
пад Мінскам наймітаў расійскай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер".
Пра гэта 31 ліпеня паведаміла прэс-служба Офіса генпракурора Украіны, адзначае gordonua.com.
"Офіс генпракурора на падставе Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах 1993 года звярнуўся ў Генпракуратуру Беларусі з запытамі пра часовы арышт асобаў, якія 29 ліпеня былі затрыманыя пад Мінскам. 28 асобам — з якіх дзевяць грамадзян Украіны — абвешчана пра падазрэнне па факце ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі. Такім чынам, украінскі бок выказаў намер патрабаваць выдачы гэтых асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным удзелам ва ўзброеным канфлікце на Данбасе", — сказана ў заяве.
Цяпер офіс генпракурора Украіны рыхтуе неабходныя дакументы, каб распачаць працэдуры экстрадыцыі.
"Пытанне наконт выдачы будзе вырашацца кампетэнтнымі органамі Беларусі", — дадалі ва ўкраінскім ведамстве.
Паводле gordonua.com