Уладзімер Макей сустрэўся з шэфамі дыпламатыі Украіны і Літвы
Яны абмеркавалі ўзмацненне ўзаемнага супрацоўніцтва ды канфлікт у Данбасе.
Міністры замежных справаў Беларусі, Украіны і Літвы абмеркавалі канфлікт у Данбасе.
Падчас візіту ў Адэсу міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных ведамстваў Літвы Лінасам Лінкявічусам і Украіны Паўлом Клімкіным.
На сустрэчы таксама былі разгледжаны прапановы перафарматаваць «Усходняе партнэрства». Уладзімір Макей пажадаў, каб краіны Еўрасаюза дыверсіфікавалі падыходы да краінаў-удзельніц праграмы ў залежнасці ад іх прыярытэтаў. Акрамя гэтага, шэфы дыпламатыі трох краінаў абмеркавалі актывізацыю супрацоўніцтва ў сферах знешняй палітыкі, гандлю, транспарту і транспамежнага супрацоўніцтва.