Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага

Пра гэта сёння заявіў Лукашэнка, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

schod_0305.jpg

Гэта будзе ўжо шосты па ліку Усебеларускі народны сход, нагадвае tut.by. Традыцыйна на двухдзённае мерапрыемства з'язджаюцца прадстаўнікі розных галін улады, кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі розных арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. На Усебеларускім народным сходзе ўлады распавядаюць пра дасягненні ў развіцці краіны за папярэднія пяць гадоў і абмяркоўваюць прагнозныя дакументы на новы тэрмін.
Раней паведамлялася, што ў гэты раз на «народным вечы» будуць прадстаўлены канстытуцыйныя змены. У пачатку снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Ён прапанаваў абіраць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход на пяцігадовы тэрмін. Працаваць яны будуць на грамадскіх пачатках. Пры гэтым іх ролю і статус значна падвысяць: ім будуць падсправаздачныя кіраўнікі парламента, міністры і губернатары.