ЕС заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
З нагоды рашэння Вярхоўнага суда
Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд у дачыненні да Сяргея Вострыкава
прэс-сакратар
Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў распаўсюдзіў адмысловую заяву
"Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле смяротны прысуд у
дачыненні да Сяргея Вострыкава. — гаворыцца ў заяве. — Гэта чацвёрты выпадак пацвярджэння
Вярхоўным судом Беларусі смяротных прысудаў у 2016
годзе. Акрамя таго, у красавіку быў пакараны смерцю Сяргей Іваноў, і
сёлета былі высененыя яшчэ два смяротныя прысуды. Еўрапейскі саюз зноў
падкрэслівае сваё рашучае непрыманне вышэйшай меры пакарання. Смяротнае
пакаранне — гэта бесчалавечнае і прыніжальнае
абыходжанне, чыя роля як фактара стрымлівання нічым не даказаная і якое
робіць судовыя памылкі незваротнымі. Працяг прымянення смяротнага
пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці разгледзець
магчымасць увядзення мараторыя на прымяненне смяротнага
пакарання. Гэтае абавязальніцтва было таксама прынятае Беларуссю ў
адказ на рэкамендацыі, зробленыя Саветам ААН па правах чалавека ў рамках
Універсальнага перыядычнага агляду.
Беларусі, адзінай у Еўропе краіне, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне, належыць увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены".
Паводле Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі