Ваенныя на вучэннях Расіі і Беларусі здзейснілі ўрэзку ў нафтаправод
Удзельнікі сумесных ваенных манеўраў Узброеных сілаў Расіі і Беларусі ў пятніцу, 25 жніўня, адпрацавалі выкананне халоднай урэзкі ў нафтаправод пад Оршай у Віцебскай вобласці для падачы гаручага войскам і авіяцыі. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінабароны Расіі генерал арміі Дзмітрый Булгакаў.
![bez_nazvanija_17.jpg bez_nazvanija_17.jpg](/img/v1/images/bez_nazvanija_17.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Спецыялісты трубаправоднага батальёна Заходняй ваеннай акругі разгарнулі сетку палявых магістральных трубаправодаў, палявы склад паліва ПСГ-600 і пункты масавай выдачы гаручага. Усё паліва было забрана з магістральнага трубаправода», — распавёў Булгакаў.
Раней у пятніцу падчас вучэнняў Расіі і Беларусі ваенныя самалёты прызямліліся на аэрадромны ўчастак аўтамабільнай трасы Мінск-Магілёў.
Паводле mk.ru