Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю Партыі БХД
Вярхоўны суд 18 красавіка ў шосты раз адмовіў у рэгістрацыі Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», прызнаўшы законнай адмову ў рэгістрацыі ПБХД Мінюстам.
Разам з грамадскімі арганізацыямі агульная колькасць адмоў у
спробе легалізацыі хрысціянскіх дэмакратаў у Беларусі ўжо перакрочыла другі
дзясятак.
Па словах адказнага
сакратара Дзяніса Садоўскага, які прадстаўляў БХД на судовых пасяджэннях, адмова ў рэгістрацыі была абсалютна прадказальная.
“БХД працягвае сваю
дзейнасць. Відаць, толькі пры змене ўлады ў Беларусі, хрысціянскія дэмакраты ў
краіне будуць зарэгістраваныя”, — заявіў ён у каментары прэсавай службе БХД.