Заснавальнік арт-суполкі Hutkasmachnaa атрымаў прысуд
Мастак Андрэй Бусел, працы якога бачылі тысячы беларусаў на вуліцах сталіцы, быў затрыманы і атрымаў прысуд.
Затрыманне адбылося яшчэ ў чацвер, 8 верасня. На судзе ў пятніцу мастак атрымаў 13 сутак. Што стала фармальнай падставай для затрымання — пакуль застаецца невядомым.
Бусел праславіўся на ўвесь Мінск у 2019 годзе. Тады на галерэі, якая злучае карпусы мінскага завода «Гарызонт» (над вуліцай Куйбышава), з'явіўся мурал «Надземная ветка метро». Яго аўтарам быў менавіта Андрэй Бусел. Праца створана для фэсту Vulica Brasil.
Але ўжо праз чатыры дні мурал «Надземная ветка метро» цалкам закрылі банэрам. Арганізатары фэсту тады патлумачылі, што злога намеру ў гэтым не было. Праз тэхнічныя накладкі Бусел пачаў рабіць на «Гарызонце» сваю працу з затрымкай.
Адміністрацыя будынка падумала, што нічога не будзе, таму ўсё ж вырашыла прадаць рэкламныя плошчы.
Паглядзіце на некаторыя знакамітыя працы мастака і арт-суполкі:
Фота Паўла Хадзінскага
Фота Паўла Хадзінскага
Фота Паўла Хадзінскага
Фота Паўла Хадзінскага