Экстрадаванай з Расіі Яне Пінчук пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі
Яну Пінчук расійскія ўлады 10 дзён таму экстрадавалі ў Беларусь, паведамляюць праваабаронцы. На гэты момант яе трымаюць у віцебскім СІЗА-2.

Фармальна яе ўзялі пад варту на 2 месяцы. Расследаванне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадскому аддзелу Следчага камітэту. Следчыя выставілі Яне абвінавачанне і прызначылі шэраг экспэртыз.
Паводле следзтва, у тэлеграм-канале «Віц*бск 97%» Яна Пінчук пад нікам «Прынцэса Лея» размяшчала паведамленні з «негатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады».
Паводле Генпракуратуры, Яне Пінчук інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці),ч.3 арт.361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);ч.1 і ч.2 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).Паводле першых двух артыкулах Яне Пінчук пагражае да 12 гадоў зняволення, па трэцім — да 10 гадоў.
Паводле ведамства, дзяўчына разам з іншымі нібыта стварыла тэлеграм-канал «Віц*бск 97%», інфармацыйная прадукцыя якога рашэннем суда прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Раней у Следчым камітэце Беларусі паведамлялі, што яна праходзіць абвінавачанай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Мяркуючы па ўсім, з Яны Пінчук знялі абвінавачанні ў паклёпе (арт. 188) і незаконных дзеяннях з персанальнымі дадзенымі іншай асобы (ч.3 арт. 203-1).
Хто такая Яна Пінчук24-гадовая Яна Пінчук знаходзілася ў СІЗА Пецярбургу з лістапада 2021 году. Яе затрымалі ў пецярбургскай кватэры і праз дзень арыштавалі.
Расійская пракуратура пагадзілася яе выдаць.

Юрысты спрабавалі абскардзіць рашэньне Генпракуратуры Расіі аб выдачы Пінчук. Камітэт правоў чалавека ААН прапанаваў Расіі ўстрымацца ад дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук і забяспечыць абарону яе жыцця і недатыкальнасці да разгляду камітэтам яе скаргі. У Маскве праігнаравалі ўсе гэтыя рэкамэндацыі.