Затрымалі Уладзіміра Някляева
Палітыка, экс-кандыдата ў прэідэнты Уладзімера Някляева затрымалі каля 10-й гадзіны 6 траўня побач з ягоным домам у Мінску.
Такую інфармацыю паведаміла Радыё Свабода ягоная жонка Вольга.
Паводле яе меркавання, Някляеў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Мінску і мае адбыць 5 сутак арышту.
«Было нечакана. Мы колы збіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — апавяла Вольга Радыё Свабода. — Сказалі, што вязуць на Акрэсціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».
«Марш недармаедаў» — першая акцыя з сэрыі пратэстаў супраць Дэкрэту № 3 — адбылася ў Мінску 17 лютага і сабрала каля 1000 удзельнікаў.
Паводле «Радыё Свабода»