Офісы Навальнага выганяюць з памяшканняў па ўсёй Расіі
Федэральны выбарчы штаб Аляксея Навальнага высяляюць з памяшкання ў Маскве. Па словах кіраўніка штаба Леаніда Волкава, гэта супала па часе і з аналагічнымі выпадкамі ў рэгіёнах.
![Аляксей Навальны. Фота: Russian Look Аляксей Навальны. Фота: Russian Look](/img/v1/images/xw_1040266_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксей Навальны. Фота: Russian Look
Юрысты ўласніка прыйшлі ў федэральны штаб кампаніі Навальнага ў Маскве напярэдадні вечарам і патрабавалі вызваліць памяшканне на наступны дзень.
Пра гэта ў сваім Facebook напісаў Леанід Волкаў. Паводле яго слоў, усяго на гэтым тыдні ўласнікі скасавалі дамовы арэнды па штабах ў шасці гарадах. Акрамя Масквы, гаворка ідзе пра Уладзімір, Валгаград, Волагду, Уладзівасток і Краснадар.
У некаторых выпадках спыненне дагавора ўласнікі тлумачылі ціскам або прамой пагрозай ўзбуджэння крымінальнай справы супраць сваіх сваякоў. Напярэдадні таксама стала вядома, што супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрусы ў кіраўніка штаба Навальнага ва Уладзівастоку.
Паводле «Эхо Москвы»