У Расіі хочуць пазбавіць дзяржаўных званняў Лію Ахеджакаву

Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце петиция-президенту.рф.

18313200_303.jpg


Аўтар петыцыі (нейкая Святлана) не саромеецца ў выразах: «За регулярную клевету на российский народ и правительство, за пожелание гибели жителям Крыма и Донбасса, ТРЕБУЕМ лишить так называемую актрисульку Ахеджакову Лию Меджитовну званий Заслуженной артистки РСФСР (1970), Народной артистки России (1994) и прочих государственных званий и наград».
Асноўныя прэтэнзіі, якія высоўваюць стваральнікі петыцыі да вядомай актрысы, тычацца яе палітычных поглядаў — зорка савецкага кіно паслядоўна крытыкуе Уладзіміра Пуціна за яго ўнутраную і міжнародную палітыку.
Аднак шырокай падтрымкі аўтары звароту не знайшлі — пад петыцыяй падпісалася ўсяго каля 600 чалавек у той час, як супраць звароту выступілі больш за 8 тысяч чалавек. Вось што значыць сапраўдная народная любоў!
Больш за тое, у каментарах людзі выказваюць актыўную падтрымку Ліе Ахеджакавай і засцерагаюцца, што супраць яе могуць здзейсніць нейкія гвалтоўныя ўчынкі, у прыватнасці, абліць зялёнкай, як гэта неаднаразова адбывалася з вядомымі расійскімі асобамі дэмакратычных поглядаў.