Зянон Пазьняк: Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе
Палітык, лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк абураецца «прыцясьненьнем беларусаў» і заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу «спыніць палітыку прыраўніваньня Беларусі і беларусаў да Расеі і да расейцаў».
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/shutterstock_1795393372.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1721572407&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
Зянон Пазьняк: «Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе. Дыскрымінуюць тых, што ўцяклі ад лукашысцкай турмы, ад перасьледу па нацыянальнай прыкмеце (генацыд) і за чалавечую прыстойнасьць.
Акрамя ўсіх ранейшых абмежаваньняў, беларусаў у Польшчы перасталі браць на працу ў шмат якія ўстановы. Польскі банк Сантандар (Гішпанія) напрыклад, забараніў беларусам трансакцыі праз Сеціва, ангельцы забараняюць пераклады ангельскіх кніг па-беларуску, у Летуве толькі што прынялі антыбеларускі закон аб пазбаўленьні беларусаў віда на жыхарства і дэпартацыю ў 2-тыднёвы тэрмін, нават калі беларус зьвернецца ў суд.
Толькі што зьявілася рашэньне польскіх уладаў, якога ўвогуле ніхто не чакаў — рыхтуецца рэарганізацыя ў тэлебачаньні, якая, фактычна, забароніць беларускае тэлебачаньне Белсат. Белсат зьбіраюцца ператварыць у невялікую рэдакцыю ў зборнай тэлекампаніі замежнага вяшчаньня. І гэта, магчыма, яшчэ ня ўсё.
Глядзіце таксама
![Праз санкцыі беларусы павернуцца ў бок Расіі? Як новыя санкцыі ЕС уплываюць на погляды беларусаў? Тлумачыць сацыёлаг](/img/v1/images/71c5e7bf8e5b954f2d3ecbde67ce9258.webp?f=c&h=360&o=0&u=1721551226&w=660)
З палітычнага гледзішча, сітуацыя лапідарна зразумелая (акрамя, хіба, як для наіўных эўрапалітыкаў). Адбываюцца адчувальныя і разбуральная дзеяньні Расеі (расейскіх службаў і агентуры) у гібрыднай вайне. Мы бачым, як Эўропа церпіць тут паразу крок за крокам. Дыскрымінацыя беларусаў, ліквідацыя вольнага Белсату, спыненьне перавозак і т. п. — усё гэта ў пэрыяд вайны у канцовым выпадку ня толькі прыцясьняе беларусаў, але і супярэчыць стратэгічным інтарэсам Польскай дзяржавы. На жаль, як відаць, ня ўсе гэта разумеюць».
20 ліпеня рух «Вольная Беларусь» апублічыў зварот да краінаў Эўразьвязу «аб дапамозе беларускаму народу ў выжываньні пад акупацыяй, у змаганьні за волю і дэмакратыю».
Глядзіце таксама
![Ці мае Офіс Святланы Ціханоўскай уплыў на санкцыйную палітыку ў дачыненні да Беларусі? Павел Усаў: «Вядома, ні ОСТ, ні КР, ні Кабінет уплыву на санкцыйную палітыку «сябраў Беларусі» не маюць»](/img/v1/images/granica_mjazha_litva_evrosojuz_1280x720.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1721223710&w=660)
Аўтары зварота — палітык Зянон Пазьняк і палітолаг Павел Усаў — заклікалі краіны Эўрапейскага Зьвязу спыніць палітыку прыраўніваньня Беларусі і беларусаў да Расеі і да расейцаў; спыніць палітыку дыскрымінацыі беларусаў за мяжой; увесьці мараторый і радыкальным чынам перагледзіць апошні пакет санкцый уведзены Эўрапейскім Зьвязам супраць Беларусі; прытрымлівацца агучаных прынцыпаў падтрымкі і салідарнасьці для беларускга народу і ствараць умовы для пашырэньня яго сувязаў з Эўропай і эўрапейскага ўплыву ў Беларусі.