Змітра Дашкевіча выпусцілі з міліцыі
Раней актывіст быў затрыманы пасля заканчэння вахты ў Курапатах

Як паведамляе Белсат, Змітра Дашкевіча і Валерыя Жэбрака, якіх затрымалі ў ноч з 22 на 23 чэрвеня пасля заканчэння варты ў Курапатах, вызвалілі з Бараўлянскага аддзелу міліцыі пасля складання пратаколаў.
Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КоАП). Пры гэтым міліцыя пакінула ў сябе плакат «Курапаты – дарога смерці».
Нагадаем, абарона Курапатаў трывае ўжо больш за тры тыдні. За гэты час міліцыянты склалі на пратэстоўцаў некалькі дзясяткаў адміністрацыйных пратаколаў.